ro-ro.by часова спыніў сваю працу

З самага пачатку ro-ro.by існаваў без падтрымкі звонку і, як любы валанцёрскі праект, быў апошні час часткова закінуты, але працягваў патрабаваць сродкаў на існаванне. Шмат чаго хацелася зрабіць, але для ўсяго гэтага патрэбны час і зацікаўленнасць.

Калі жадаеце адлінкаваць дадатак — гэта можна зрабіць праз наладкі ў STRAVA. Але спадзяюся, што мы вернемся зноў з новым ро-ро, каб карыстальнікі сказалі: «я быў тут з самага пачатку» :)

Пару радкоў у якасці PS: Першыя падарожнікі з'явіліся тут летам 2019-га. Гэта былі цікавыя 6+ гадоў падарожжаў. Спадзяюся, што «Родныя падарожжы» сталі для кагосьці тым лёгкім штуршком, каб апынуцца там, дзе не былі ніколі. Мабыць менавіта праз ro-ro.by нейкая бабуля ўбачыла дзівакоў з заплечнікамі ў сваёй богам забытай вёсачцы. Добрых падарожжаў па родным мясцінам усім нам!